Прадстаўнікі дзіцячых тэатраў моды прадэманстравалі ў Мінску калекцыі адзення ў стылі hand made

2 января 2019

Моднае шоу ў стылі hand made. Прадстаўнікі дзіцячых тэатраў моды са Слуцка, Жодзіна, Смалявічаў прадэманстравалі ў Мінску арыгінальныя калекцыі адзення, створаныя сваімі рукамі. Сукенкі са старых дзядулевых кашуль, спадніцы з джынсаў і гальштукаў, сарафаны з хустак. 15 незвычайных калекцый былі прапанаваныя падчас дэфіле.

"Пэчварк", "Родныя матывы", "Ракако". Кожная калекцыя стваралася бацькамі і дзецьмі - выхаванцамі тэатраў моды. Лепшыя касцюмы адбіралі адразу ў некалькіх намінацыях.