Высвятляюцца акалічнасці аварыі на 39 км аўтадарогі Мінск - Маладзечна - Нарач

25 августа 2021

Высвятляюцца акалічнасці ранішняй аварыі. ДТЗ здарылася сёння на 39 км аўтадарогі Мінск - Маладзечна - Нарач. Вадзіцель "Лады-Веста" спыніўся на асфальтаванай абочыне па ходзе руху транспарту, каб паправіць груз, які перавозіў у прычэпе. Дапамагчы вызваўся і яго пасажыр. Калі двое мужчын знаходзіліся каля прычэпа, на іх наехала аўто. У выніку ДТЗ вадзіцель "Лады-Веста" загінуў на месцы, а пасажыр з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.