Краіна

01.12.2018 15:15
|  Краіна

Электраэнергія экалагічна чыстая. Гродзенская вобласць ўвяла ў строй першую біягазавую ўстаноўку, працуе яна на адходах жыццядзейнасці жывёл.

24.11.2018 15:35
|  Краіна

Паведаміць пра важную падзею вашага рэгіёна можаце і вы! Што цікавага адбываецца, што самае актуальнае - давайце абмяркуем па тэлефоне ў Мінску 369 81 00! На працягу гадзіны пасля эфіру працуе наша зваротная сувязь.

24.11.2018 15:30
|  Краіна

Без гэтага персанажа немагчыма ўявіць навагоднія святы. Пра яго напісаны казкі, яму дасылаюць лісты з пажаданнямі. Калекцыю гэтых самых лялечных чарадзеяў сабрала брастаўчанка Ганна Кавалёва.

24.11.2018 15:27
|  Краіна

Маляўнічыя агні, святлодынамічныя элементы і навагоднія ёлкі як арт-аб'екты. Мінск рыхтуецца апрануць свой святочны ўбор

24.11.2018 15:25
|  Краіна

Яшчэ адзін жыхар Беларусі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Асілак, бабруйскі выратавальнік Яўген Лось атрымаў афіцыйнае пасведчанне, што цяпер ён самы моцны чалавек на планеце.

24.11.2018 15:23
|  Краіна

Пакуль гэта пілотны праект хатняга патранажу. Яго ўдзельнікі – 15 чалавек, якія пражываюць адны. Паўсюль яны ходзяць са спецыяльным кулонам бяспекі.

24.11.2018 15:21
|  Краіна

Турыстычныя і спартыўныя шляхі Беларусі аб'яднае новая карта госця - выпусцяць яе спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў - 2019.

24.11.2018 15:18
|  Краіна

У Гродне рэалізуецца спецыяльны праект па навучанні дашкольнікаў сартаваць смецце, зберагаць электраэнергію і ваду. Падчас рэстаўрацыі гродзенскай Каложы знойдзены падмуркі старажытных калон.

24.11.2018 15:16
|  Краіна

Год таму ў Гомелі ўвасобілі інавацыйны праект: жылы комплекс з некалькіх дамоў з убудаваным у іх дзіцячым садам. Дашкольную ўстанову размясцілі на першым паверсе шматпавярхоўкі.

24.11.2018 15:14
|  Краіна

Урач і ўласны трэнер анлайн. Малады загадчык вясковай амбулаторыі ў Гарадоцкім раёне вядзе ўласны відэаблог на Youtube

24.11.2018 15:12
|  Краіна

Сёлета пляцоўка форуму - Палац мастацтваў. У праграме - семінары, прэзентацыі, конкурс стартапаў. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі навуковых і інавацыйных лабараторый, замежных тэхнапаркаў, інвестыцыйных і інавацыйных фондаў.

24.11.2018 15:10
|  Краіна

Чарговы вузел сяброўства на Шаўковым поясе. Ленінскі раён сталіцы звязала пагадненне аб супрацоўніцтве з кітайскім горадам Сінін.

17.11.2018 15:57
|  Культура

Майстры прадэманстравалі партрэты і нацюрморты, выкананыя ў старадаўняй тэхніцы мокрага калодыю. Спецыфічнаму спосабу стварэння фота ўжо 160 гадоў.

17.11.2018 15:53
|  Спорт

Шматдзетная маці заснавала ў горадзе спартыўныя турніры і фестывалі, галоўны арыенцір якіх - развіццё сямейнага спорту. Толькі за першы месяц ідэю падтрымалі больш за сотню сем'яў.

17.11.2018 15:51
|  Грамадства

Адкрыўся прафсаюзны форум у Мінску, а пасля праект падхапілі рэгіёны. “Студэнцкая восень” праходзіць трэці раз. У паўночным рэгіёне краіны ўдзельнікамі форуму сталі больш за паўтары тысячы чалавек.

17.11.2018 15:47
|  Здарэнні

Няспраўныя светлавыя прыборы і адсутнасць габарытных агнёў на прычапных агрэгатах сталі найбольш частымі парушэннямі, з якімі сельгастэхніка выязджае на дарогі агульнага карыстання ў Гродзенскай вобласці.

17.11.2018 15:47
|  Грамадства

З пачатку года для дзяцей праводзяць экалагічныя заняткі не толькі па біяразнастайсці, але і па энерга-, водазберажэнні. У "Зялёнай школе" вучаць правільна збіраць смецце.

17.11.2018 15:43
|  Спорт

Больш за 12 тысяч добраахвотнікаў падалі ўжо заяўкі на ролю валанцёраў спартыўнай падзеі. Большасць - прадстаўнікі Беларусі, але сярод кандыдатаў ёсць жыхары ЗША, Вялікабрытаніі і нават Багамскіх астравоў.

17.11.2018 15:41
|  Грамадства

Нацыянальнае агенцтва па турызме звярнулася да дызайнераў, рэкламістаў, маркетолагаў з прапановай стварыць лагатып, які можна размясціць на сувенірнай і рэкламнай прадукцыі, на будынках вакзалаў і аэрапорта, білбордах.

17.11.2018 15:38
|  Культура

Мерапрыемствы доўжацца ўвесь тыдзень. Гэта і прэзентацыі буклетаў, і творчыя сустрэчы, і, вядома, выставы. Віцебскі краязнаўчы аб’ядноўвае некалькі цікавых музеяў.

17.11.2018 15:36
|  Грамадства

Магілёў далучыўся да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Консульства Рэспублікі Казахстан цяпер працуе і на ўсходзе краіны.

17.11.2018 15:34
|  Грамадства

Сёння ў бізнес-інкубатары ў Калодзішчах падвялі вынікі праекта "Акадэмія прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці". А таксама конкурсу "Тутэйшая гаспадарка".

17.11.2018 15:31
|  Эканоміка

Крок наперад у развіцці "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху!" "Вялікі камень" папоўніцца прамысловым субпаркам сумесна з кітайскім горадам Чэнду.

10.11.2018 15:49
|  Краіна

Сімвалы сталіцы ў светлавых фігурах. Мінск упрыгожылі новыя святлодыёдныя кампазіцыі. Каля Палаца спорту на Нямізе ўсталявалі лагатып II Еўрапейскіх гульняў у выглядзе зямнога шару.

Архіў навін

Зараз чытаюць