Мінск працягвае падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў

17 ноября 2018

Больш за 12 тысяч добраахвотнікаў падалі ўжо заяўкі на ролю валанцёраў спартыўнай падзеі. Большасць - прадстаўнікі Беларусі, але сярод кандыдатаў ёсць жыхары ЗША, Вялікабрытаніі і нават Багамскіх астравоў. Сярод іх - валанцёры мінулых Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў Еўропы і свету. Для многіх валанцёрства ўжо стыль жыцця.

Заяўкі ў валанцёры прымаюцца да 1 красавіка наступнага года. Аднак іх падрыхтоўка ўжо вядзецца. Акрамя трэнінгаў, практычны вопыт яны атрымліваюць падчас тэставых спаборніцтваў. На гэтым тыдні - падчас прэстыжнага тэніснага турніра Belarus Open.