Калекцыю лялечных Дзедаў Марозаў сабрала брастаўчанка Ганна Кавалёва

24 ноября 2018

Без гэтага персанажа немагчыма ўявіць навагоднія святы. Пра яго напісаны казкі, яму дасылаюць лісты з пажаданнямі. Калекцыю гэтых самых лялечных чарадзеяў сабрала брастаўчанка Ганна Кавалёва. І нават адкрыла першы ў Беларусі прыватны музей Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Вікторыя Патоня ацаніла навагоднюю калекцыю і пацікавілася рэйтынгам галоўнага беларускага Дзеда Мароза. З гэтага самага дарагога сэрцу папулярнага ў савецкія часы падставачнага навагодняга персанажа і пачалося казачнае хобі Ганны Кавалёвай. Сёння ў калекцыі каля чатырох соцень лялечных Дзедаў Марозаў і Снягурак. Краіны СНД, Фінляндыя, Германія, Італія… Самыя любімыя нагадваюць пра дзяцінства, купленыя яшчэ бацькамі. З прасаванай паперы або апілак, керамічныя штофы, у выглядзе падсвечнікаў, неваляшак… За 15 гадоў навагодніх цацак назбіралася столькі, што атрымаўся сапраўдны прыватны музей. І Ганна Піліпаўна яго адкрыла. Праўда, каб праводзіць экскурсіі, прыйшлося змяніць кватэру на дом сядзібнага тыпу, а ўласны пакой ахвяраваць для казачнай экспазіцыі.   

Без гэтага зімовага персанажа немагчыма ўявіць сабе Новы год. Якая ж казка без чараўніка! Таму і едуць па атмасферу ў Белавежскую пушчу. Рэзідэнцыя адкрыта штодзень. У беларускага Дзеда Мароза няма выхадных і бальнічных. Турыстаў сустракае круглы год.

Маёнтку беларускага Дзеда Мароза 15 гадоў. Пушчанскі чараўнік ужо прымае шмат гасцінцаў і падарункаў. Больш за ўсё дасылаюць снегавікоў. Яны з разнастайных матэрыялаў і розных памераў. У калекцыі звыш тысячы экспанатаў ад дзяцей з многіх куткоў Беларусі.

За 15 гадоў на 15 казачных гектарах беларускі Дзед Мароз прыняў больш за паўтара мільёна турыстаў. Гэта госці са 101 краіны свету. У пачатку снежня падчас сустрэчы Зімы тут плануецца яркае шоу. Парад Дзедаў Марозаў, конкурсы і падарункі. З’явіцца новая інтэрактыўная кампазіцыя, прысвечаная аднаму з самых любімых святаў у календары.

Над памятным знакам працуюць кавалі. Кампазіцыя складаецца з дэталяў: гадзінніка, валёнка, посаха з рукавіцай. Кожны наведвальнік зможа адчуць сябе чараўніком і загадаць жаданне. Дарэчы, па колькасці гасцей і папулярнасці беларускі Дзед Мароз у Белавежскай пушчы зараз займае першае месца ў дзясятцы "калег" з краін СНД і Грузіі. Такі рэйтынг апублікавала расійскае аналітычнае агенцтва. На казачных гектарах рыхтуюцца да гарачай пары, і 8 снежня прапануюць адзначыць дзень нараджэння маёнтка разам.