Гродзенская вобласць ўвяла ў строй першую біягазавую ўстаноўку

1 декабря 2018

Электраэнергія экалагічна чыстая. Гродзенская вобласць ўвяла ў строй першую біягазавую ўстаноўку, працуе яна на адходах жыццядзейнасці жывёл. Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы прыцягненню замежных і беларускіх інвестыцый. У выніку за суткі станцыя будзе выпрацоўваць да 24 мегават электраэнергіі, а хопіць гэтага на цэлы пасёлак. Аб перспектывах зялёнай энергетыкі - Юрый Карняловіч.

Роўна год і каля 10 мільёнаў рублёў спатрэбілася літоўскаму інвестару, каб рэалізаваць праект будаўніцтва біягазавай электрастанцыі. Шчучынскі раён быў абраны невыпадкова. Тут актыўна развіваецца жывёлагадоўля, узводзяцца малочна-таварныя комплексы, а значыць, праблем з сыравінай не ўзнікне. Менавіта адходы жыццядзейнасці жывёлы – асноўны кампанент для выпрацоўкі экалагічных кілаватаў.

Прынцып работы такой электрастанцыі просты. З адходаў вылучаецца газ метан, які пры згаранні ў спецыяльнай устаноўцы і выпрацоўвае кілаваты электраэнергіі. Кіраўнік аперацыйнага блока Дайнюс Пяткевічус тэхналогію вывучыў дасканала. Прызнаецца, усе працэсы поўнасцю аўтаматызаваныя, удзел чалавека мінімальны, а працуе біягазавы комплекс круглыя суткі без перапынку.

 

Мясцовая гаспадарка ад суседства з біягазавай станцыяй таксама мае выгаду. Адходы жыццядзейнасці жывёлы адразу ідуць на перапрацоўку. За год устаноўка будзе спажываць амаль 60 тысяч тон сыравіны.