Моладзь з усёй краіны аб’яднала “Студэнцкая восень”

17 ноября 2018

Адкрыўся прафсаюзны форум у Мінску, а пасля праект падхапілі рэгіёны. “Студэнцкая восень” праходзіць трэці раз. У паўночным рэгіёне краіны ўдзельнікамі форуму сталі больш за паўтары тысячы чалавек. У праграме семінары, выставы, а таксама наведванне буйных прамысловых прадпрыемстваў, абласной клінічнай бальніцы і ўстаноў адукацыі. Тут удзельнікі форуму азнаёміліся з асаблівасцямі прафесійнай дзейнасці, са спецыфікай працы прафсаюзных арганізацый, а таксама даведаліся пра дадатковыя гарантыі, якія даюцца маладым спецыялістам.