Беларусь і Польшча актывізуюць супрацоўніцтва ў дзелавой сферы на ўзроўні рэгіёнаў

17 ноября 2018

Сёння ў бізнес-інкубатары ў Калодзішчах падвялі вынікі праекта "Акадэмія прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці". А таксама конкурсу "Тутэйшая гаспадарка". Як адзначылі спецыялісты, зараз ва ўсіх ахвочых ёсць магчымасць ператварыць сваё хобі ў стартап, а далей і ў малы бізнес. Напрыклад, у Мінскім раёне многія жанчыны асвойваюць азы рамёстваў швачкі і краўца. У гэтым ім дапамагаюць спецыялісты з польскага горада Беласток.

Сёння на базе інкубатара малога прадпрымальніцтва ў Калодзішчах працуе і тэхнапарк. Сярод новых кампаній-рэзідэнтаў таксама і медыцынскі цэнтр.