У Гомелі ўвасобілі інавацыйны праект: жылы комплекс з некалькіх дамоў з убудаваным у іх дзіцячым садам

24 ноября 2018

Год таму ў Гомелі ўвасобілі інавацыйны праект: жылы комплекс з некалькіх дамоў з убудаваным у іх дзіцячым садам. Дашкольную ўстанову размясцілі на першым паверсе шматпавярхоўкі. На сённяшні дзень яго наведваюць больш за 70 дзяцей. Разам з выхавальнікамі зараз яны рыхтуюцца справіць першы дзень нараджэння дзіцячага сада.

Тым часам спецыялісты робяць высновы: ці быў эксперымент удалым і ці варта ўвасабляць такія ж праекты па ўсёй краіне. Аб гэтым даведалася Ганна Кавалёва. 5-гадовы Ягор цяпер ходзіць у сад з радасцю. Замест ранейшых шасці прыпынкаў на аўтобусе да садка раніцай усяго хвіліна. Яго сям'я год таму пераехала ў дом, які будаваўся ў комплексе з дзіцячым садам. Пад дашкольную ўстанову аддадзены ўвесь першы паверх. Цяпер, каб адвесці сюды дзіця, дастаткова проста спусціцца на паверх ніжэй. Розніцу бацькі адчулі.

Зараз дзіцячы сад наведваюць больш за 70 дзяцей. Для іх - групы з гульнявымі, спальнямі, музычна-спартыўная зала. У садзе ёсць і свая пральня, таксама медпункт, харчблок і спецыяльнае памяшканне, дзе бацькі пакідаюць санкі, самакаты і веласіпеды.

Для бяспекі дзяцей таксама прадумана гульнявая пляцоўка. Паміж ёю і будынкам рух транспарту выключаны. Тэрыторыя агароджана. Уваходы ў жылыя пад'езды і дашкольную ўстанову знаходзяцца з розных бакоў дома.

Тыпавы дзіцячы сад звычайна патрабуе асобны зямельны ўчастак, асобныя камунікацыі. У гэтым жа выпадку эканомія па ўсіх пазіцыях. Для параўнання: будаўніцтва традыцыйнага садка абышлося б 8 мільёнаў рублёў. На інавацыйны спратрэбілася паўтара.

У гатовым выглядзе праект жылога комплексу з дашкольнай установай прэзентавалі год таму. Гэта стала эксперыментам не толькі для Гомеля, але і для краіны ў цэлым. На яго некалі адважыліся гарадскія ўлады. Зараз, праз год, спецыялісты робяць высновы - ці быў ён удалым.

Дарэчы, такія праекты больш падыходзяць для новых раёнаў з маладымі сем'ямі. Толькі ў Гомелі пляцоўкай для іх у перспектыве бачаць чатыры мікрараёны. Да таго ж па вопыт у горад над Сожам едуць і з іншых рэгіёнаў краіны.