Турыстычны брэнд можа з’явіцца ў Беларусі да II Еўрапейскіх гульняў

17 ноября 2018

Нацыянальнае агенцтва па турызме звярнулася да дызайнераў, рэкламістаў, маркетолагаў з прапановай стварыць лагатып, які можна размясціць на сувенірнай і рэкламнай прадукцыі, на будынках вакзалаў і аэрапорта, білбордах. Дух Купалля, вянок, нацыянальныя матывы, касмічныя вобразы - якім можа стаць турыстычны брэнд краіны - даведалася Наталля Кузьміцкая.

Пазнавальныя брэнды ёсць... З дапамогай такіх простых і зразумелых сімвалаў і слоганаў - наша краіна можа стаць больш прыкметнай і прывабнай для турыстаў.

У конкурсе на турыстычны брэнд Беларусі прынялі ўдзел брэндынгавыя студыі, рэкламныя кампаніі, незалежныя дызайнеры. Дасылалі адразу некалькі канцэпцый. Так, адно з крэатыўных агенцтваў бачыць турыстычны брэнд краіны ў сімбіёзе сапраўднага і будучага.

Стварыць турыстычны брэнд краіны - не проста намаляваць лагатып у графічным рэдактары - некаторыя канкурсанты нават правялі свае сацыялагічныя даследванні.

Сярод прапанаваных канцэпцый амаль усе вядомыя сімвалы і ўжо існуючыя брэнды нашай краіны, аднак у разнастайных спалучэннях - напрыклад, нацыянальнае даменнае імя ў васільку ці тыя ж валошкі ў выглядзе карты краіны, унутры якой распраўяляе свае крылы птушка.

Экспертнае журы выбрала 10 канцэпцый. Яны будуць прадстаўлены на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме для народнага галасавання. З варыянтаў, якія атрымаюць большасць водгукаў, і будзе выбраны нацыянальны турыстычны брэнд Беларусі. Магчыма, ён з’явіцца да II Еўрапейскіх гульняў.