Больш за 60 праектаў прадэманструюць на інавацыйным кірмашы ў сталіцы

24 ноября 2018

Сёлета пляцоўка форуму - Палац мастацтваў. У праграме - семінары, прэзентацыі, конкурс стартапаў. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі навуковых і інавацыйных лабараторый, замежных тэхнапаркаў, інвестыцыйных і інавацыйных фондаў. Сферы, у якіх будуць прадэманстраваны ноу-хау-праекты, - медыцына, альтэрнатыўная энергетыка, інфармацыйныя і біятэхналогіі.

Выстава інавацыйных праектаў пройдзе восьмы раз. Сёлета праекты прапануюць не толькі беларускія інжынеры і навукоўцы, але і кампаніі з Украіны і Расіі.