Мінск рыхтуецца апрануць святочны ўбор

24 ноября 2018

Маляўнічыя агні, святлодынамічныя элементы і навагоднія ёлкі як арт-аб'екты. Мінск рыхтуецца апрануць свой святочны ўбор. Упрыгожваць вуліцы і плошчы будуць 26 навагодніх дрэў. Для кожнай з іх стварылі свой унікальны дызайн. Так, дэкорам з паэтычным акцэнтам упрыгожаць навагоднюю ёлку ля Нацыянальнай бібліятэкі. Рознакаляровы алфавіт у якасці яловых цацак выкарыстаюць упершыню. У сапраўдны арт-аб'ект ператворыцца і святочнае дрэва ля Палаца спорту.