14.05.2021 18:13
|  Культура

ў Лошыцкую сядзібу вяртаецца класіка. Заўтра - адкрыццё майскага музычнага сезона. Скрыпічныя сюіты ад ансамбля музычнага каледжа імя Глінкі.

14.05.2021 18:05
|  Грамадства

Лепшую шматдзетную сям'ю года выбіралі сёння ў Мінску. Цяпер такі статус у жыхароў Заводскага раёна: у сям'і Жвірблавых выхоўваюць чацвярых дзяцей.

14.05.2021 15:23
|  Грамадства

Аказанне меддапамогі, пытанні прававога рэгулявання і будаўнічай сферы. Гэтыя тэмы сёння гучалі падчас асабістага прыёму грамадзян сенатарам Віктарам Лісковічам у адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

14.05.2021 15:20
|  Грамадства

Падвялі вынікі яркага мінулага сезона, абмеркавалі распачатую падрыхтоўку да сезона алімпійскага і падзяліліся меркаваннямі, а таксама выслухалі адно аднаго.

13.05.2021 16:20
|  Грамадства

У сталіцы пачасціліся выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў, таму аматары двухколавага транспарту знаходзяцца пад пільнай увагай супрацоўнікаў ДАІ.

12.05.2021 21:43
|  Грамадства

Шчасліўчык ад мабільнага сэрвісу "Аплаці" атрымаў ключы ад кватэры! Хлопец з Ліды захоўваў грошы на электронным кашальку, разлічваўся за тавар і паслугі пры дапамозе QR-кода ў гэтым дадатку і выйграў у рэкламнай гульні "Мара ў Аплаці!" галоўны прыз.

12.05.2021 19:16
|  Спорт

Жаночая зборная Беларусі па валейболе ў гэтыя хвіліны працягвае кваліфікацыю на чэмпіянат Еўропы, які ў жніўні прымуць Харватыя, Сербія, Балгарыя і Румынія.

12.05.2021 15:31
|  Грамадства

Кот-гадзіннік, кот-тэлефон і нават кот-званок - прычым з розных краін свету. Тэматычную калекцыю працягвае збіраць прадпрымальнік з Мінска Васіль Супрунюк.

10.05.2021 21:29
|  Грамадства

Працуе ва ўзмоцненым рэжыме і грамадскі транспарт сталіцы. На ўсе гарадскія могілкі арганізаваны дадатковыя маршруты

07.05.2021 22:18
|  Грамадства

Легендарныя "Кацюша" і "Дзень Перамогі" сёння прагучалі і пад вокнамі ветэранаў. У двары дамоў, дзе жывуць франтавікі, выступілі ваенныя аркестры.

07.05.2021 18:55
|  Грамадства

Песні ваенных гадоў пад грукат колаў. Супрацоўнікі Беларускай чыгункі выканалі кампазіцыі пра Вялікую Айчынную вайну, добра знаёмыя з дзяцінства шматлікім пасажырам.

07.05.2021 18:15
|  Грамадства

Асаблівая ўвага гэтымі днямі, вядома ж, тым, хто падарыў нам мір. Святочная акцыя напярэдадні прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы.

07.05.2021 16:00
|  Грамадства

Даніну памяць і павагі аддаюць і ў сталіцы. Горад-герой Мінск у чаканні галоўных урачыстасцей. Сярод асноўных святочных падзей 9 Мая - ускладанне кветак да манумента Перамогі, там пройдзе гала-канцэрт "Подзвіг народа бессмяротны".

07.05.2021 15:45
|  Грамадства

250 дзіцячых малюнкаў пра подзвіг жанчын у Вялікай Айчыннай. У конкурсе пра гераізм жанчын у гады вайны прынялі ўдзел школьнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі.

07.05.2021 13:07
|  Грамадства

Напярэдадні майскіх святаў у Мінску стартавала акцыя "Іх імёнамі названы студэнцкія атрады". У ёй возьмуць удзел больш за 200 юнакоў і дзяўчат з Гомеля, Жлобіна, Оршы, Жабінкі і іншых гарадоў краіны.

06.05.2021 21:39
|  Грамадства

Гэтая памяць як падзяка ў сэрцах вельмі шматлікіх людзей. Прывезці на радзіму часцінку Вечнага агню з Магілы Невядомага Салдата ў Маскве - такой мэтай задаліся члены грамадскага аб'яднання "Матацыклісты Славакіі".

05.05.2021 21:59
|  Грамадства

Больш за 15 кіламетраў дэкаратыўнай тканіны і дзясяткі артканструкцый. Мінск змяніўся да Дня Перамогі. Асноўныя тэматычныя ўстаноўкі размясцілі ўздоўж галоўных магістраляў - гэта праспекты Пераможцаў і Незалежнасці.

05.05.2021 18:10
|  Грамадства

Адзін з лепшых - у сталіцы і краіне. Савецкі раён сталіцы, які трапіў на Рэспубліканскую дошку Гонару, сёння прымаў узнагароды і ад мэра Мінска.

05.05.2021 15:44
|  Грамадства

Адрадзіць вёску з попелу. Навучэнцы сталічнай гімназіі № 75 аднавілі аблічча даваеннай Хатыні. Аб'ёмны макет прэзентавалі ў мемарыяльным комплексе.

05.05.2021 07:13
|  Грамадства

Бальніцы Мінска працягваюць лячэнне кавідных пацыентаў. Для гэтага ёсць усё неабходнае: двухмесячны запас СІЗаў, лекаў, апараты ШВЛ, кіслародныя пункты і галоўнае - высокакваліфікаваны персанал.

05.05.2021 07:10
|  Грамадства

Маштабныя канструкцыі з колерамі Перамогі, яркія акцэнты і новыя фотазоны. Мінск гатовы да святкавання 9 Мая. У Год народнага адзінства вуліцы беларускай сталіцы ўпрыгожваюць пілоны і флагі чырвонага, аранжавага і жоўтага колераў.

04.05.2021 09:08
|  Грамадства

Велікодны фестываль у Беларускай акадэміі музыкі адкрыла опера Пятра Чайкоўскага "Іяланта", вакальныя партыі выканалі ўдзельнікі опернай студыі.

03.05.2021 15:54
|  Грамадства

Гудком цеплавоза і стукам колаў распачала летні сезон Дзіцячая чыгунка. "Сталічны экспрэс" будзе курсіраваць па маршруце ад станцыі Заслонава да Сасновага бору.

03.05.2021 15:49
|  Грамадства

На пляцоўцы побач з Палацам спорту ўдзельнікі студыі "Флэшпост" Мінскага гарадскога прафесійна-тэхнічнага каледжа выканалі песні і танцы ваенных часоў.