У Мінску выбралі лепшую шматдзетную сям'ю года

14 мая 2021

Лепшую шматдзетную сям'ю года выбіралі сёння ў Мінску. Цяпер такі статус у жыхароў Заводскага раёна: у сям'і Жвірблавых выхоўваюць чацвярых дзяцей. Усяго ж у спісе ўдзельнікаў 17 сем'яў. Любоўю і клопатам у іх акружаюць траіх, пецярых  і нават семярых дзяцей! Сёлетні конкурс прайшоў у анлайн-фармаце па трох намінацыях. Гэта "Сямейны фотаальбом з радаводам", "Відэавізітоўка", а таксама "Прэзентацыя рэцэпту і прыгатаванне любімай стравы". Сёння ж, напярэдадні Міжнароднага дня сям'і, удзельнікі атрымалі ўзнагароды і падарункі.

Усяго ў Мінску амаль 16 тысяч шматдзетных сем'яў, у іх выхоўваюць больш за 51 тысячу дзяцей.