Мінск гатовы да святкавання Дня Перамогі

5 мая 2021

Маштабныя канструкцыі з колерамі Перамогі, яркія акцэнты і новыя фотазоны. Мінск гатовы да святкавання 9 Мая. У Год народнага адзінства вуліцы беларускай сталіцы ўпрыгожваюць пілоны і флагі чырвонага, аранжавага і жоўтага колераў. 

А на плошчах размясціліся аб'ёмныя дэкаратыўныя кампазіцыі. Плошчу Незалежнасці  ўпрыгожвае 12-метровая арт-свечка з архіўнымі фатаграфіямі ваенных гадоў. Не менш урачыста і ля Палаца Рэспублікі. Тут усталявалі аб'ёмныя светлавыя аркі вышынёй 4 метры і кампазіцыі ў выглядзе зорак. Упершыню ў афармленні сталіцы да Дня Перамогі выкарыстаны маштабныя канструкцыі з букетамі майскіх цюльпанаў.  

Асаблівая ўвага сёлета плошчы Дзяржаўнага флага. Тут таксама з'явілася шмат новых канструкцый з сучаснай графікай і ўпрыгажэнні ў выглядзе ромбаў. Яшчэ адна новая кампазіцыя -  з зоркамі і ордэнам Айчыннай вайны. Яе можна ўбачыць на праспекце Незалежнасці.