Савецкі раён сталіцы трапіў на Рэспубліканскую дошку Гонару

5 мая 2021

Адзін з лепшых - у сталіцы і краіне. Савецкі раён сталіцы, які трапіў на Рэспубліканскую дошку Гонару, сёння прымаў узнагароды і ад мэра Мінска.  Добрыя вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раён дэманструе ўжо трэці сезон. Так, арганізацыямі прыцягнута звыш 70 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый. Выкананы паказчыкі па экспарце тавараў, у тым ліку ў краіны ЕС, і  паслуг у Кітай. Прадпрыемствы пастаўляюць прадукцыю ў 84 краіны свету. За год створана амаль 2 з паловай тысячы новых працоўных месцаў.

Прамысловы комплекс Савецкага раёна складаюць 15 прадпрыемстваў. Прадукцыя многіх з іх вядома далёка за межамі краіны. Прыярытэтны напрамак - мадэрнізацыя вытворчасцей. Гэта дапаможа выпускаць канкурэнтную  прадукцыю і нарошчваць экспарт.