Далікатная сакура цвіце ў Батанічным садзе

12 апреля 2024

Вытанчаны водар і далікатна-ружовае адценне. У сталіцы настаў час цвіцення сакуры. Сімвал японскай культуры расфарбаваў Мінск буйствам бутонаў. Каб атрымаць візуальную асалоду, наведвальнікам Батанічнага сада трэба паспяшацца. Час цвіцення кароткі, прыблізна тыдзень.

Адначасова з Батанічным садам ружовыя "аблокі" можна ўбачыць у парку Дружбы народаў і Сендайскім скверы сталіцы. Духмяныя кадры - хіты вясновых фота. Не прапусціце кветкавыя ракурсы.