Супрацоўнікі Беларускай чыгункі выканалі кампазіцыі пра Вялікую Айчынную вайну

7 мая 2021

Песні ваенных гадоў пад грукат колаў. Супрацоўнікі Беларускай чыгункі выканалі кампазіцыі пра Вялікую Айчынную вайну, добра знаёмыя з дзяцінства шматлікім пасажырам. Для флэшмобу падабралі час, калі са станцыі не адпраўляецца ніводны цягнік. Сігналам да пачатку выступлення стала віншаванне дыктара са святам 9 Мая. Да хору чыгуначнікаў далучыліся і пасажыры.