Падвялі вынікі яркага мінулага сезона, абмеркавалі распачатую падрыхтоўку да сезона алімпійскага і падзяліліся меркаваннямі, а таксама выслухалі адно аднаго. У цёплай і адкрытай атмасферы сёння ў штаб-кватэры НАК Беларусі адбылася сустрэча кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта і зборнай краіны па біятлоне, якая дабілася прыкметнага прагрэсу за апошні год. А лідар заліку сярод маладых спартсменак свету ў мінулым сезоне Дзінара Алімбекава падарыла прэзідэнту НАК Беларусі Віктару Лукашэнку сіні біп з нумарам адзін. Менавіта перамога ў гэтай катэгорыі біятланістак стала самай галоўнай па прызнанні самой Алімбекавай.
Нацыянальная зборная Беларусі з пачатку мая адкрыла першы міжсезонны збор у Раўбічах. Сезон, які стартуе ўвосень, стане не толькі алімпійскім, але і ўключыць у сябе хатні для нас этап Кубка свету.













