Дзіцячая чыгунка адкрыла сезон летніх перавозак

3 мая 2021

Гудком цеплавоза і стукам колаў распачала летні сезон Дзіцячая чыгунка. "Сталічны экспрэс" будзе курсіраваць па маршруце ад станцыі Заслонава да Сасновага бору. Першай паездка стала для лакаматыўнай брыгады. Кіраваць цягніком даручылі памочніку і машыністу, якія атрымалі правы напярэдадні старту сезона. Перад гэтым яны асвойвалі навыкі кіравання на трэнажорах.

Дзіцячая чыгунка - гэта яшчэ і кузня кадраў для вялікай магістралі. Асаблівую ўвагу на адкрыцці сезона надалі і бяспецы.