Жаночая зборная Беларусі па валейболе на "Чыжоўка-Арэне" прымае Швейцарыю

12 мая 2021

Жаночая зборная Беларусі па валейболе ў гэтыя хвіліны працягвае кваліфікацыю на чэмпіянат Еўропы, які ў жніўні прымуць Харватыя, Сербія, Балгарыя і Румынія. Беларускі на "Чыжоўка-Арэне" прымаюць Швейцарыю. Прамую трансляцыю сустрэчы вядзе тэлеканал "Беларусь 2". У першай гульні адбору, нагадаем, нашы дзяўчаты перамаглі Эстонію, 3:0.