Велікодны фестываль у Беларускай акадэміі музыкі адкрыла опера Пятра Чайкоўскага "Іяланта", вакальныя партыі выканалі ўдзельнікі опернай студыі. Своеасаблівая тэатральна вакальная кузня Акадэміі падрыхтавала нямала салістаў для музычных тэатраў нашай краіны. У святочнай праграме фестывалю - выступленне студэнцкай моладзі, а таксама мэтраў Акадэміі.
На працягу святочнага тыдня ў канцэртнай зале акадэміі пройдуць канцэрты харавой і інструментальнай музыкі. А ў пятніцу ўсе творы і выступленні будуць прысвечаны Вялікай Перамозе. Песні ваенных гадоў у выкананні маладых вакалістаў і ўрачыстае гучанне духавога аркестра.













