250 дзіцячых малюнкаў пра подзвіг жанчын у Вялікай Айчыннай. У конкурсе пра гераізм жанчын у гады вайны прынялі ўдзел школьнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Узнагароджванне пераможцаў-мастакоў прайшло ў зале Перамогі Музея гісторыі вайны. Прадстаўнікі некалькіх пакаленняў прысутнічалі на святочным мерапрыемстве. Сярод іх ветэраны, вязні канцлагераў, а таксама прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын кожнага рэгіёна Мінскай вобласці.
Лепшыя малюнкі на ваенную тэматыку выбірала кампетэнтнае журы. Усе пераможцы дзіцячага конкурсу і ўдзельнікі свята атрымалі падарункі. Пасля для ўсіх адбылася экскурсія па музеі.













