Святочная акцыя ад ГА "Белая Русь" у Нацыянальнай бібліятэцы

7 мая 2021

Асаблівая ўвага гэтымі днямі, вядома ж, тым, хто падарыў нам мір. Святочная акцыя напярэдадні прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы. Ушаноўванне ветэранаў вайны, уручэнне памятных падарункаў, канцэртныя нумары і творчыя конкурсы. Акцыя памяці традыцыйна праводзіцца грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь" у вялікіх і малых гарадах краіны. Гэтымі майскімі днямі падобныя святочныя мерапрыемствы пройдуць больш  чым у ста гарадах.

У рамках мерапрыемства таксама падвялі вынікі розных творчых праектаў, фотаконкурсу "У гасцях у ветэрана". Маладыя людзі, наведваючы герояў вайны, рабілі памятныя здымкі.