У дварах Мінска з'явіцца больш за 1,5 тыс. новых разнастайных горак, арэляў, турнікоў і пясочніц

6 мая 2024

Яркія арэлі і бяспечныя горкі з'явяцца ў дварах сталіцы. Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі  праводзяць замену гульнявога і спартыўнага абсталявання. Ужо можна ўбачыць новыя пляцоўкі ў некаторых дварах,  і гэта толькі пачатак. Толькі ў Заводскім раёне заменяць каля сотні пясочніц, горак,  і каруселяў. З'явяцца 10 сучасных гульнявых і гімнастычных комплексаў. Астатнія зоны адпачынку пафарбуюць і абновяць.

Усяго ў мінскіх дварах з'явіцца больш за 1,5 тыс. разнастайных горак, арэляў, турнікоў і пясочніц. Акцэнт пры замене спецыялісты зрабілі менавіта на металічныя горкі, іх абновяць на больш бяспечныя, пластыкавыя.