Акцыя "Шлях гераічнага агню"- байкеры са Славакіі пабывалі ў Хатыні

6 мая 2021

Гэтая памяць як падзяка ў сэрцах вельмі шматлікіх людзей. Прывезці на радзіму часцінку Вечнага агню з Магілы Невядомага Салдата ў Маскве - такой мэтай задаліся члены грамадскага аб'яднання "Матацыклісты Славакіі". "Шлях гераічнага агню" пралёг праз нашу краіну. Сёння байкеры пабывалі ў Хатыні і Мінску. У гонар памятнай даты яны ўсклалі кветкі да манумента Перамогі.

Перад ад'ездам да актывістаў падышоў мінчанін Уладзімір Капуста. Яго брат загінуў, вызваляючы Славакію. Там жа яго і пахавалі. Яго магілу сям'я змагла знайсці толькі праз гады. З-за эпідсітуацыі Уладзімір не можа прывезці партрэт на месца спачынку брата. Дапамогі папрасіў членаў аб'яднання. Байкеры не адмовілі.

Самі ўдзельнікі аб'яднання гавораць, што праект важны першым чынам для маладога пакалення, якое павінна памятаць герояў, загінуўшых за іх свабоду. Дарэчы, апроч Мінска і Хатыні, байкеры наведаюць яшчэ і Брэст. Усяго часцінкі Вечнага агню будуць усталяваныя ў 268-мі памятных месцах па ўсёй Еўропе.