Здарэнні

30.07.2021 18:11
|  Грамадства

Сталі вядомыя дэталі масавай аварыі ў Мінску. Сёння раніцай на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся 10 аўтамабіляў. "Нісан" рухаўся з боку МКАД у напрамку вуліцы Каліноўскага, пры перастраенні ў крайнюю левую паласу не саступіў дарогу "фальксвагену".

30.07.2021 15:40
|  Грамадства

2 чалавекі пацярпелі ў выніку ДТЗ на праспекце Незалежнасці - вадзіцель Volkswagen і пасажыр фургона ГАЗ. Яны дастаўлены ў бальніцу.

28.07.2021 18:05
|  Грамадства

Адразу сем аўто сутыкнуліся сёння ў Мінску! Ланцужок утварыўся на вуліцы Няміга. А пачалося ўсё з тралейбуса, вадзіцель якога пераключыў увагу ад кіравання, не вытрымаў бяспечную дыстанцыю руху і сутыкнуўся з аўто, што стаяла наперадзе.

28.07.2021 15:41
|  Грамадства

Высвятляюцца абставіны ДТЗ у Салігорскім раёне - падчас лабавога сутыкнення аўто загінуў пасажыр. Вядома, што 34-гадовы вадзіцель "аўдзі" рухаўся з боку вёскі Пагост у напрамку Салігорска.

27.07.2021 15:39
|  Грамадства

Следчы камітэт высвятляе абставіны  і прычыны начнога лабавога сутыкнення на трасе ў Слуцкім раёне. "Таёта" выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася  з аўтацягніком "Сканія".

26.07.2021 15:46
|  Грамадства

Аўто перакулілася падчас ДТЗ у Мінску. На вуліцы Караля жанчына за рулём Toyota не справілася з кіраваннем. Машына наехала на бардзюр і апынулася на тратуары, у выніку чаго аўто перакулілася.

20.07.2021 16:00
|  Здарэнні

Падчас аварыі ў сталіцы пацярпеў матацыкліст. Двухколавы транспарт сутыкнуўся з аўтамабілем "фальксваген" на вуліцы Раманаўская Слабада.

19.07.2021 17:34
|  Грамадства

Урачы расказалі пра самаадчуванне маладых людзей, якія ў суботу пацярпелі ад удару маланкі ў Стайках. "Стан дваіх здавальняючы, іх перавялі ў апёкавае аддзяленне.

19.07.2021 15:40
|  Здарэнні

Аварыйныя выхадныя. Тры чалавекі загінулі, сярод якіх і двухгадовае дзіця, падчас ДТЗ у Мінскай вобласці. Сем чалавек атрымалі траўмы.

15.07.2021 15:34
|  Грамадства

У цэнтральным рэгіёне павялічваецца колькасць ДТЗ на чыгунцы і пераездах. Да аварый часцей за ўсё прыводзіць невыкананне правіл дарожнага руху  аўтамабілістамі, пешаходамі і веласіпедыстамі.

05.07.2021 15:48
|  Здарэнні

Высвятляюцца прычыны і абставіны аварыі ў Мінскім раёне. На трасе Мінск - Мядзел паблізу вёскі Вішнёўка   сутыкнуліся аўтобус і бетонамяшалка.

30.06.2021 15:51
|  Грамадства

Крымінальная справа ўзбуджана Следчым камітэтам па факце аварыі ў Салігорску, падчас якой загінуў матацыкліст. ДТЗ здарылася на вуліцы Заслонава.

28.06.2021 18:14
|  Грамадства

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 7 гадзін раніцы вадзіцель аўтамабіля "Мітсубісі", рухаючыся па праспекце Жукава з боку вуліцы Харкаўскай у напрамку да праспекта Дзяржынскага, пры пад'ёме на транспартную развязку здзейсніў наезд на 45-гадовага веласіпедыста.

25.06.2021 16:00
|  Грамадства

У Мінскай вобласці ліквідуюць наступствы навальнічнага фронту, які напярэдадні прайшоўся па ўсёй краіне. Найбольш прыродная стыхія закранула паўночна-заходнія раёны.

25.06.2021 15:27
|  Здарэнні

Матацыкл трапіў пад колы фуры. Прычынай аварыі стаў вадзіцель аўтамабіля MAN, які пры выездзе з двара на вуліцу Бабушкіна не прапусціў двухколавы транспарт.

17.06.2021 18:25
|  Здарэнні

Сур'ёзная аварыя ў Мінску - сутыкнуліся два тралейбусы. Паводле папярэдніх звестак, 11 пасажыраў атрымалі траўмы. ДТЗ адбылося на вуліцы Ваўпшасава.

17.06.2021 15:50
|  Здарэнні

26-гадовы вадзіцель Volkswagen, рухаючыся па вуліцы Даўгабродскай з боку Ванеева, не вытрымаў неабходную адлегласць і  сутыкнуўся з аўтамабілем Honda.

16.06.2021 18:20
|  Здарэнні

Высвятляюцца абставіны ранішняй аварыі на МКАД, падчас якой загінуў вадзіцель легкавога аўто. Папярэдне вядома, што 25-гадовы мужчына на  машыне Opel рухаўся па ўнутраным кальцы МКАД і ў раёне 18-га кіламетра сутыкнуўся з аўтацягніком, які ехаў наперадзе.

14.06.2021 18:05
|  Грамадства

Аварыя з удзелам трох аўтамабіляў стварыла трамвайны затор. У раёне скрыжавання вуліц Чарнышэўскага і Якуба Коласа ў выніку ДТЗ белая Mazda часткова перакрыла пуці рэйкавага транспарту.

09.06.2021 15:32
|  Грамадства

Моцны пажар ліквідаваны ў Брылевічах. Прычынай узгарання мог стаць нядбайна кінуты акурак зверху. На 14 паверсе дома на вуліцы Напалеона Орды відавочцы назіралі адкрытае полымя на балконе.

08.06.2021 15:45
|  Здарэнні

Праводзіцца праверка па факце аварыі з удзелам двух легкавых аўто ў сталіцы. ДТЗ здарылася на Даўгінаўскім тракце

07.06.2021 18:08
|  Здарэнні

Высвятляюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння з удзелам трамвая ў сталіцы. Аварыю справакаваў вадзіцель грамадскага транспарту, які парушыў правілы дарожнага руху.

07.06.2021 15:47
|  Здарэнні

Пераходзіў на чырвоны - трапіў пад колы аўтамабіля. Ранішняя аварыя з пацярпелым на Нямізе. Вадзіцель  Mitsubishi рухаўся з боку Гарадскога Вала ў напрамку праспекта Пераможцаў і наехаў на пешахода, які перасякаў праезную частку на забаронены сігнал святлафора.

06.06.2021 19:09
|  Здарэнні

Страшная аварыя адбылася сёння пад Магілёвам. Загінулі 4 чалавекі. Усё здарылася ў раёне вёскі Раманавічы. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, пры абгоне вадзіцель легкавушкі сутыкнуўся з сустрэчнай фурай.

Архіў навін

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя