На трасе Мінск - Мядзел паблізу вёскі Вішнёўка сутыкнуліся аўтобус і бетонамяшалка

5 июля 2021

Высвятляюцца прычыны і абставіны аварыі ў Мінскім раёне. На трасе Мінск - Мядзел паблізу вёскі Вішнёўка   сутыкнуліся аўтобус і бетонамяшалка. Грамадскі транспарт ад'язджаў ад прыпыначнага пункта, калі ў яго ўрэзаўся грузавік, які ад удару перакуліўся. На месца здарэння аператыўна прыбылі машыны хуткай дапамогі. Вадзіцелі і 6 пасажыраў аўтобуса, сярод якіх двое дзяцей 10 і 14 гадоў, шпіталізаваны.