Прычынай ДТЗ у Мінску стала незахаванне дыстанцыі

17 июня 2021
26-гадовы вадзіцель Volkswagen, рухаючыся па вуліцы Даўгабродскай з боку Ванеева, не вытрымаў неабходную адлегласць і  сутыкнуўся з аўтамабілем Honda. У выніку ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае - вадзіцель абавязаны захоўваць такую дыстанцыю да наступнага аўто, якая дазволіла б пазбегнуць сутыкнення ў выпадку экстраннага тармажэння.