Парушыў правілы і справакаваў ДТЗ

7 июня 2021

Высвятляюцца акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння з удзелам трамвая ў сталіцы. Аварыю справакаваў вадзіцель грамадскага транспарту, які парушыў правілы дарожнага руху. Праехаў скрыжаванне вуліц Даўгабродскай і Чабатарова на забаронены сігнал святлафора, у выніку трамвай сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan. Ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.