ДТЗ на Нямізе

7 июня 2021

Пераходзіў на чырвоны - трапіў пад колы аўтамабіля. Ранішняя аварыя з пацярпелым на Нямізе. Вадзіцель  Mitsubishi рухаўся з боку Гарадскога Вала ў напрамку праспекта Пераможцаў і наехаў на пешахода, які перасякаў праезную частку на забаронены сігнал святлафора. У выніку здарэння пацярпелы шпіталізаваны.

Статыстыка ДТЗ за выхадныя ў Мінску


Усяго за мінулыя выхадныя ў сталіцы зарэгістравана больш за 70 дарожных здарэнняў з матэрыяльным уронам, у адным з іх траўміраваны два чалавекі. 140 вадзіцеляў затрыманы за парушэнні падчас праезду пешаходных пераходаў. Правілы дарожнага руху праігнаравалі амаль 240 чалавек, 20 з якіх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.