Затоплены вуліцы і падвалы, сарваныя дахі дамоў - непагадзь працягвае выпрабоўваць Еўропу

22 мая 2024

Водная стыхія працягвае выпрабоўваць Еўропу на трываласць. Вялікія ліўні падтопліваюць вуліцы і падвалы дамоў. Лакальныя паводкі на працягу некалькіх дзён фіксуюць у Германіі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах.

Усхадзілася непагадзь і ў Італіі. Напярэдадні штармавы вецер зрываў дахі дамоў, а таксама пашкодзіў лініі электраперадачы. Страшныя кадры прыходзяць з Іспаніі. У Жыроне тэрасу кафэ змыла струменем вады з вуліцы.