Крымінальная справа ўзбуджана Следчым камітэтам па факце аварыі ў Салігорску, падчас якой загінуў матацыкліст. ДТЗ здарылася на вуліцы Заслонава. Вадзіцель мікрааўтобуса Volkswagen пры развароце сутыкнуўся з матацыклам Yamaha, які ехаў у спадарожным напрамку. За рулём байка быў 24-гадовы мясцовы жыхар, які памёр у бальніцы. Крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да 49-гадовага вадзіцеля мікрааўтобуса.
Матацыкліст пацярпеў і ў ДТЗ на праспекце Пераможцаў у сталіцы. Вадзіцель Volkswagen рухаўся ў напрамку вуліцы Нарачанскай. Пры перастраенні не саступіў дарогу матацыклісту, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку здарылася ДТЗ. Вадзіцелю матацыкла спатрэбілася меддапамога. Па факце аварыі праводзіцца праверка.
Жанчына на самакаце трапіла пад колы аўто
На вуліцы Крапоткіна ў Мінску пад колы аўто трапіла жанчына на самакаце. Яна перасякала дарогу па нерэгулявальным пешаходным пераходзе. 37-гадовую жанчыну з траўмамі шпіталізавалі. Па факце здарэння таксама праводзіцца праверка.













