Музычнае вяшчанне Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё арыентавана на радыёслухачоў усіх узроставых катэгорый і сацыяльных груп. Прыярытэтам музычнай палітыкі з'яўляецца прапаганда творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў.
У аснове музычнай канцэпцыі канала - беларуская музыка як частка сусветнай культуры. Галоўныя функцыі музычнага вяшчання: асветніцтва, фарміраванне мастацкага густу, знаёмства з лепшымі ўзорамі музычнай класікі і дасягненнямі сучасных аўтараў і выканаўцаў, стварэнне добрага настрою.
Важны элемент музычнага вяшчання - тэматычныя перадачы пра падзеі, з'явы, стылі, жанры беларускай музыкі ў кантэксце сусветных музычных тэндэнцый.
На канале гучыць папулярная, класічная, тэатральная, вакальная, дзіцячая, аўтарская, электронная, джазавая, харавая, народная музыка.
Музычнае праграмаванне заснавана на камбінацыйным фармаце "Oldie based Soft AC" , адметнасцю якога з'яўляецца перавага спакойных і лірычных песень.
Перадачы:
"Творчы вечар" (панядзелак-пятніца - 21.05) - культуралагічны праект, які знаёміць з ходам рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гг., тэндэнцыямі і перспектывамі сучаснай беларускай культуры і мастацтва, дзейнасцю беларускіх творчых саюзаў.
"Сустрэчы з песняй" (субота - 16.00, нядзеля - 21.00) - музычная перадача па лістах з успамінамі.
"Мелодыі мінулых гадоў" (будні - 6.40, 16.10, 23.40) - музычна-пазнавальная праграма аб творчасці вядомых аўтараў і выканаўцаў мінулага стагоддзя.
"Настрой!" (штодзённа - 13.11) - музычна-забаўляльная праграма.
"Клас і К" (субота – 23.20) - пазнавальная праграма, прысвечаная класічнай музыцы.
"Дыскавод" (нядзеля - 20.20) - усё пра гісторыю і сучаснасць беларускай музычнай культуры.
"Маладыя таленты Беларусі" (нядзеля - 11.20) - спецыяльны праект - творчы радыёконкурс маладых музыкантаў.
"Музыка для ўсіх" (панядзелак-пятніца - 10.10, 15.10, 0.10, 1.10, суббота - нядзеля - 9.10, 10.10, 0.10, 1.10) - музычная праграма.
"Накцюрны. Лепшыя канцэрты з усяго свету" (штодзённа - 2.05, 3.05) - трансляцыя канцэртных праграм вядомых музычных калектываў свету з абменнай базы Еўрапейскага вяшчальнага саюза Euroradio Music Exchange Concerts.
"Вітаем, віншуем, жадаем!" (будні - 17.34, выхадныя - 17.08) - віншавальная праграма па заяўках.
"Радыёла" - пазнавальная праграма аб музычнай культуры савецкага перыяду (субота - 8.15, 23.15).
"Рэтра" (будні - 20.20) - лепшая музыка мінулых гадоў.
"Любімая пласцінка" - штотыднёвая (нядзеля - 16.00) музычна-пазнавальная праграма пра альбомы і пласцінкі вядомых артыстаў савецкай і замежнай эстрады.
Загадчыца аддзела
Сямёнава Таццяна Канстанцінаўна.
E-mail: semenova@radio.tvr.by.