Сацыяльна-эканамічныя перадачы


"Дзелавы радыёпартал" - аналітычная перадача аб рэалізацыі дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў новых фінансава-эканамічных умовах, развіцці галін народнай гаспадаркі, малога і сярэдняга бізнэсу, знаёмства з вопытам працы паспяховых прадпрымальнікаў. Па буднях у 4.32, 5.43, 11.40.

 

"Сацыяльная сетка" (нядзеля - 15.20) - інфармацыйна-аналітычная праграма, заснаваная на каментарыях наведвальнікаў сайта і афіцыйных старонак нашага канала ў сацыяльных сетках Facebook, Twitter, Youtube, Одноклассники, ВКонтакте.

 

"Мой горад" (субота - 15.20) - інфармацыйна-пазнавальная праграма аб славутасцях і знакавых падзеях у рэгіёнах краіны. 

 

Праграма аб арміі і ваеннай гісторыі - "Служу Айчыне!" (нядзеля - 11.40).

 

"Сямейная праграма" (будні - 11.10 і 17.05, субота, нядзеля - 15.35) - карысныя парады, кансультацыі педагогаў і псіхолагаў.

 

Усё пра прафілактыку і лячэнне захворванняў у суботнім эфіры ў 11.00 у перадачы "Здароўе" (паўтор у нядзелю ў 6.21).

 

"Будзьце здаровыя!" - штодзённая (будні - 11.35) перадача пра здаровы лад жыцця, навацыі ў айчыннай медыцыне. 

"Свая зямля" - штотыднёвая перадача на аграрную тэматыку (субота - 6.21).

 

"Нязведаныя гарызонты" – навукова-папулярная праграма выходзіць у эфір па серадах у 6.34 і 11.50.

 

"Пра надвор’е і не толькі" - штодзённая (будні - 4.24, 5.32, 6.15, 9.06 і 13.06, субота-нядзеля - 4.29, 5.32, 6.15, 10.05) пазнавальная праграма пра асаблівасці беларускага клімату, атмасферных з'явах, уплыве надвор'я на жыццядзейнасць чалавека. Сумесны праект з Рэспубліканскім цэнтрам па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

 

"Пакаленне ХХІ" - штотыднёвы (субота - 11.20) дакументальны праект пра фарміраванне новага пакалення беларусаў, іх інтарэсах і дасягненнях. Аўтары праграмы ў рэжыме "reality" знаёмяць слухачоў з жыццём сучасных падлеткаў.

 

"Інавацыі і тэхналогіі" - штотыднёвая (панядзелак, чацвер - 4.45, 6.34, 11.50) інфармацыйна-аналітычная перадача аб інавацыйным развіцці краіны, укараненні ў розныя галіны народнай гаспадаркі сучасных тэхналогій, распрацоўках беларускіх ІТ-спецыялістаў. 

 

"Рынак працы" - штотыднёвая (аўторак, пятніца - 4.45, 6.34, 11.50) інфармацыйна-аналітычная перадача пра сітуацыю на рынку працы, запатрабаванасць прафесій, дзейнасць сістэмы павышэння кваліфікацыі кадраў.

 

Намеснік дырэктара 

Давідовіч Алена Анатольеўна

E-mail: radionews@tvr.by

 

Зараз у эфiры

07:40 Рэклама
Далей Далей


Кантакты

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by