Умовы размяшчэння SMS-паведамленняў у эфіры радыёстанцыі «Сталіца» Беларускага радыё:

Паведамленні прымаюцца з мабільных тэлефонаў аператараў GSM (VELCOM, МТС, LIFE:).
Каб прыняць удзел у інтэрактыве, неабходна адправіць SMS-паведамленне, напісанае кірыліцай або ў транслітарацыі, на кароткі нумар 9705. У адказ абанент атрымае SMS-апавяшчэнне, што яго паведамленне прынята да апрацоўкі.

Кошт аднаго SMS-паведамлення (без уліку падаткаў) на нумар 9705:

Velcom - 1 рубль

life - 1, 14 рубля

МТС - 1, 05 рубля 

Увага!
Калі адно SMS-паведамленне змяшчае больш за 160 сімвалаў у транслітарацыі і/ці больш за 70 сімвалаў у кірыліцы, то яно будзе аўтаматычна падзелена на некалькі SMS-паведамленняў, кожнае з якіх тарыфікуецца асобна. 

Правілы фарміравання SMS-паведамлення:
  • Да публікацыі прымаюцца аб'явы, тэкст якіх не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  • Прымаюцца аб'явы толькі прыватнага характару, якія не змяшчаюць інфармацыю, якая служыць забеспячэннем пастаяннага або часовага бізнесу.
  • Паведамленне можа быць не апублікавана, калі яно не адпавядае правілам фарміравання паведамленняў. Пры гэтым паслуга лічыцца аказанай, і грошы спісваюцца з рахунку абанента.

Тарыфікуюцца, але да эфіру не дапускаюцца SMS-паведамленні:
  • якія змяшчаюць абразлівыя выказванні ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, органаў дзяржаўнага кіравання;
  • што супярэчаць агульнапрынятым нормам этыкі і маралі;
  • якія змяшчаюць прапаганду вайны і насілля;
  • якія заклікаюць да захопу ўлады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі;
  • што змяшчаюць звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу;
  • якія заклікаюць да ўчынення дзеянняў, якія караюцца ў крымінальным парадку;
  • якія распаўсюджваюць інфармацыю ад імя палітычных партый або іншых грамадскіх аб'яднанняў;
  • што змяшчаюць камерцыйную інфармацыю арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў;
  • якія змяшчаюць прапановы паслуг, куплі-продажу;
  • што змяшчаюць матэрыялы судовай вытворчасці, дазнання, папярэдняга следства і судовых спраў, а таксама матэрыялы, атрыманыя ў выніку правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • якія не адпавядаюць літаратурным нормам дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, якія маюць двухсэнсоўны змест, зневажальны падтэкст, непрыстойныя намёкі, што змяшчаюць нецэнзурныя выразы, слэнг, жарганізмы, дыялектызмы і інш.;
  • з указаннем нумара тэлефона, які адрозніваецца ад нумара, з якога было адпраўлена паведамленне.
Увага!
У выпадку неадпаведнасці правілам паведамленне не будзе гучаць у эфіры, аднак кошт SMS-запыту будзе спісаны згодна з ўстаноўленымі тарыфамі для гэтай паслугі. 
Факт адпраўлення абанентам SMS-паведамлення на нумар 9705 сведчыць пра яго згоду з пазначанымі тарыфамі, умовамі і правіламі. 


  • SMS-паведамленні прымаюцца і апрацоўваюцца толькі падчас гучання радыёперадачы ў прамым эфіры, калі іншае не абумоўліваецца вядучым. Папярэднія заяўкі не разглядаюцца.
  • Вядучы прамога эфіру мае права рэдагаваць паведамленні.
  • Зараз у эфiры

    11:03 Музыка на "Сталіцы"
    Далей Далей


    Частоты

    Выходит на ультракоротких волнах на частоте:
    Минск - 72,89 и 105,1 МГц
    Брест - 72,47 МГц
    Витебск - 72,26 МГц
    Могилев - 71,18 МГц
    Гродно - 68,90 МГц
    Гомель - 66,20 МГц

    Контакты

    Радио "Сталіца"
    вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
    E-mail: radiostalica@tvr.by
    Тэл.: 290 62 23
    284 85 55 - аддзел навін
    284 48 86 - аддзел інфармацыйна-аналітычных праграм
    284 45 22, muzred@tvr.by - аддзел музычных праграм

    Мы "Вконтакте"

    Запрашаем усіх на нашу старонку!