Грамадска-палітычнае вяшчанне


Кампетэнтная дзелавая размова ў прамым эфіры на злабадзённыя тэмы ў штодзённай грамадска-палітычнай праграме "Актуальны мікрафон" (будні - 12.05, 23.20). У студыі прамога эфіру сустракаюцца эксперты і журналісты для адказаў на пытанні радыёслухачоў. Web-версіі праграмы можна ўбачыць на нашым афіцыйным канале ў Youtube.

 

"Такі дзень" - сацыяльна-палітычная праграма з абмеркаваннем у прамым эфіры розных падзей у жыцці краіны і свету (будні - 16.30).

 

Аналітычная праграма "Акцэнты" (нядзеля - 12.05) - дыскусія за "круглым сталом" палітолагаў, эканамістаў, сацыёлагаў, грамадскіх дзеячаў. Кароткія web-версіі праграмы размяшчаюцца штодзённа па буднях на афіцыйнай старонцы ў Youtube.

 

Інфармацыйна-аналітычны праект "Беларусь - Расія" (субота - 12.05) аналізуе падзеі, што адбываюцца ў Беларусі і Расіі. Пастаянныя ўдзельнікі перадачы - вядомыя беларускія і расійскія палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва. Праект рэалізуецца сумесна з Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы.


"Радыёблог" (панядзелак-пятніца - 10.05) - аналітычная перадача-роздум аб актуальных падзеях і з'явах паўсядзённага жыцця. Тэкставыя web-версіі праграмы размяшчаюцца ў сацыяльных сетках і на нашым сайце.


Загадчык аддзела падрыхтоўкі палітычных праграм

Рубашны Дзмітрый Уладзіміравіч.

e-mail: rubashny@radio.tvr.by


Зараз у эфiры

13:40 Рэклама
Далей Далей


Кантакты

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by