Інфармацыйнае вяшчанне


Аператыўнасць, дакладнасць, актуальнасць, аб'ектыўнасць і кампетэнтнасць - галоўныя прынцыпы работы дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.


Кругласутачна, у пачатку кожнай гадзіны - самае важнае, цікавае і актуальнае - "Навіны". Нашы карэспандэнты адсочваюць развіццё асноўных падзей у краіне і за мяжой.


Першы нацыянальны канала Беларускага радыё мае разгалінаваную і прафесійна падрыхтаваную карэспандэнцкую сетку. Гэта дазваляе аператыўна і ўсебакова асвятляць грамадска-палітычныя, эканамічныя і іншыя падзеі ў беларускіх рэгіёнах, у блізкім і далёкім замежжы. Аператыўныя рэпартажы з месцаў дапамагаюць нашым слухачам сачыць за развіццём падзей і быць іх віртуальнымі ўдзельнікамі.


Штодня па раніцах - дзелавая размова аб палітыцы, эканоміцы, культуры, спорце і надвор'і - мы расказваем пра ўсё, што навокал, што турбуе, чым жыве краіна і замежжа ў самым папулярным медыяпраекце "Радыёфакт" (будні - 7.00).


Інфармацыйным вечарам на Беларускім радыё мы аналізуем, абмяркоўваем, дзелімся думкамі аб мінулым дні. У дзельнікі п раграмы "Пастфактум" (панядзелак - пятніца - 19.00) - прадстаўнікі ўсіх галін улады, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вядомыя палітыкі, эканамісты, грамадскія дзеячы - каменціруюць вынікі падзей.


"Навіны"

- 0.04, 1.00, 2.00, 4.00, 5.00, 6.04, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00, 18.00, 22.00, 23.00 (будні)

- 0.04, 1.00, 2.00, 4.00, 5.00, 6.04, 7.00, 8.00, 10.00, 12.00, 15.00, 17.00, 18.00, 19.00, 22.00 (суббота - нядзеля )


“Адным радком” (пра галоўныя падзеі дня коратка) - 12.26, 13.30, 17.30, 20.00.


Web -версіі выпускаў навін  “90 секунд” некалькі разоў на дзень размяшчаюцца на нашым афіцыйным канале ў  Youtube .


"Навіны планеты" (сумесны праект з радыё ААН) - 03.00 (штодня)


"Радыёслужба бяспекі" (хроніка здарэнняў) - 1 6 .05, 19.20 (будні)


"Навіны спорту":

- 1.05, 4.08, 5.11, 6.10, 7.50, 8.45, 11.05, 15. 0 5, 19.25, 23.1 0 (будні)

- 1.05, 4.08, 5.11, 6.10, 8.10, 15.10, 19.10 (субота, нядзеля)


Ранішні інфармацыйны канал "Раніца з Беларускім радыё" (будні): 8.00-9.00


"Навіны культуры" :

4.16, 5.2 2 , 12 . 27 (панядзелак-пятніца)

4.16, 5. 22 , 6. 36 , 9. 00, 13.00 (субота, нядзеля)


"Рэгіён" (абласныя навіны) - 21.00:

- панядзелак - Магілёўская вобласць,

- аўторак - Гомельская вобласць,

- серада - Гродзенская вобласць,

- чацвер - Брэсцкая вобласць,

- пятніца - Віцебская вобласць.


Дырэктар інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання

Угляніца Максім Аляксандравіч

E-mail: infor_br@tvr.by


Намеснік дырэктара - загадчык аддзела навін і карэспандэнцкай сеткі

Лысенка Надзея Валер'еўна.

E - mail : lysenko @ radio . tvr . by

 


Зараз у эфiры

10:30 Спецыяльны праект (паўтор)
Далей Далей


Кантакты

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by