Літаратурна-мастацкае вяшчанне


Літаратурна-мастацкае вяшчанне на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё - гэта цэлая палітра аудыёзнаёмстваў слухачоў з багатай культурнай і літаратурнай спадчынай, якая дае магчымасць пазнёміцца з тэндэнцыямі развіцця мастацкага слова. Актыўна выкарыстоўваюцца пастановачныя элементы, як выразны сродак літаратурна-мастацкіх праграм. 

 

Літаратуру называюць чалавеказнаўствам, яна дае магчымасць глыбокага пранікнення ў свет чалавечай душы, у сутнасць падзей і з'яў. Таму яе прысутнасць у эфіры пацвярджае не толькі пазнавальную і выхаваўчую функцыі радыё, але і эстэтычна-філасофскую, маральнаую-нраўственнаю, дапамагае ў фарміраванні мастацкага густу радыёслухачоў.

 

Літаратурна-мастацкія праграмы канала Беларускага радыё гэта:

  • цыклавыя праекты дакументальна-публіцыстычнага характару, у якіх гаворка ідзе аб беларускай класічнай і сучаснай літаратуры.
  • рэпартажы з літаратурных падзей: выстаў, юбілейных і творчых вечароў, прэзентацый кніг.
  • агляды літаратурных часопісаў.
  • размовы ў студыі з пісьменнікамі, літаратуразнаўцамі, крытыкамі.
  • тэматычныя "круглыя сталы".
  • пастановачныя праекты, ў якіх выкарыстоўваюцца мастацкія фонды Беларускага радыё.
  • радыёспектаклі, радыёпастаноўкі, інсцэніроўкі казак і апавяданняў, а таксама прэм'еры.
  • штодзённыя праекты з элементамі пастановачнага чытання, напрыклад радыёсерыялы для дарослых, і вячэрнія казкі для самых маленькіх.

 

У эфіры пастаянна гучаць запісы трансляцый лепшых спектакляў вядучых драматычных тэатраў (акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, Нацыянальны драматычны тэатр ім. Я. Коласа, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр ім. М. Горкага і г.д.).

 

Перадачы:

 

"Эпізоды Вялікай вайны" (нядзеля - 16.40) - публіцыстычная праграма аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

 

"Літаратурны калейдаскоп" (панядзелак-пятніца - 11.55; субота-нядзеля - 5.45, 7.10, 12.45) - агляд літаратурных падзей, выстаў, юбілейных і творчых вечароў, прэзентацый кніг.

 

"Галерэя" (нядзеля - 11.00) - радыёпартрэты сучаснікаў.

 

"Звычайныя гісторыі" (субота - 11.40) - праграма па лістах радыёслухачоў: цікавыя лёсы і жыццёвыя перыпетыі. Чакаем вашых гісторый!

 

"Тэатр Беларускага радыё" (штодзённа - 22.05) - арыгінальныя радыёпастаноўкі твораў беларускіх і замежных аўтараў.

 

Бессмяротныя радкі знакамітых майстроў пяра і знаёмства з творчасцю маладых паэтаў кожную нядзелю ў 23.00 у праекце "Дабравесце ад паэзіі".

 

"Паэтычны эцюд" (штодзённа - 20.17) - літаратурна-мастацкая праграма, заснаваная на кароткіх лірычных творах беларускіх паэтаў.

 

"Вячэрняя казка" (штодня - 20.50) - перадача для самых маленькіх.

 

"Духоўнае слова" (нядзеля - 7.30) - рэлігійная перадача.


"Каталіцкая пропаведзь" (нядзеля - 08.15) - рэлігійная перадача (8.55 - "Навіны Радыё Ватыкана").

 

"Святло душы" (субота - 07.30, 20.20) - рэлігійная перадача.


"Моўныя хвілінкі" (будні - 9.31, 12.32, 14.32, 17.31) - адукацыйная праграма аб асаблівасцях сучаснай літаратурнай беларускай мовы.

 

Загадчык аддзела Шаблінская Галіна Васільеўна 

E-mail: shablinskaya@radio.tvr.by

Зараз у эфiры

06:50 Спецыяльны праект
Далей Далей


Кантакты

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by