Умовы размяшчэння SMS-паведамленняў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё:

Паведамленні прымаюцца з мабільных тэлефонаў аператараў GSM VELCOM, МТС, LIFE:).

Для таго каб прыняць удзел у інтэрактыве, неабходна адправіць SMS-паведамленне, напісанае кірыліцай або ў транслітарацыі, на кароткі нумар 1062. У адказ абанент атрымае SMS-апавяшчэнне, што яго паведамленне прынята да апрацоўкі.

Кошт аднаго SMS-паведамлення на нумар 1062 

Velcom - 1 BYN 

life - 1, 14 BYN

МТС - 1, 05 BYN

Увага!
Калі адно SMS-паведамленне змяшчае больш як 160 знакаў у транслітарацыі і/або больш як 70 знакаў у кірыліцы, то яно будзе аўтаматычна разбіта на некалькі SMS-паведамленняў, кожнае з якіх тарыфікуецца асобна.

Правілы фарміравання SMS-паведамлення:
  • Да публікацыі прымаюцца аб'явы, тэкст якіх не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  • Прымаюцца аб'явы толькі прыватнага характару, якія не змяшчаюць інфармацыі, што служыць забеспячэннем пастаяннага або часовага бізнесу.
  • Паведамленне можа быць не апублікавана, калі яно не адпавядае правілам фарміравання паведамленняў. Пры гэтым паслуга лічыцца аказанай, і сродкі спісваюцца з рахунку абанента.
Тарыфікуюцца, але да эфіру не дапускаюцца SMS-паведамленні:
  • якія змяшчаюць абразлівыя выказванні ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, органаў дзяржаўнага кіравання;
  • якія супярэчаць агульнапрынятым нормам этыкі і маралі;
  • якія змяшчаюць прапаганду вайны і насілля;
  • якія заклікаюць да захопу ўлады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі;
  • якія змяшчаюць звесткі, якія з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай;
  • якія заклікаюць да дзеянняў, што караюцца ў крымінальным парадку;
  • якія распаўсюджваюць інфармацыю ад імя палітычных партый або іншых грамадскіх аб'яднанняў;
  • якія змяшчаюць камерцыйную інфармацыю арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў;
  • якія змяшчаюць прапановы паслуг, куплі-продажу;
  • якія змяшчаюць матэрыялы судовай вытворчасці, дазнання, папярэдняга следства і судовых спраў, а таксама матэрыялы, атрыманыя ў выніку правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці;
  • якія не адпавядаюць літаратурным нормам дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, якія маюць двухсэнсоўны змест, уніжальны падтэкст, непрыстойныя намёкі;
  • якія змяшчаюць нецэнзурныя выразы, слэнг, жарганізмы, дыялектызмы і іншыя;
  • з указаннем нумара тэлефона, што адрозніваецца ад нумара, з якога было адпраўлена паведамленне.
Увага! У выпадку неадпаведнасці правілам паведамленне не будзе агучана ў эфіры, аднак кошт SMS-запыту будзе спісаны згодна з тарыфамі для гэтай паслугі.

Факт адпраўлення абанентам SMS-паведамлення на нумар 1062 сведчыць пра яго згоду з тарыфамі, умовамі і правіламі.

АПІСАННЕ
праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з выкарыстаннем інтэрактыўных SMS-паслуг


НазваЗместПерыядычнасць і час эфіру
"Пасля поўначы"Музычна-пазнавальная перадача. Ёсць рубрыка прывітанняў і віншаванняў.Штодня,
00.10-03.00
"Раніца з Беларускім радыё"Інфармацыйна-музычная перадача.

Панядзелак-пятніца,
08.00-10.00

"Радыё.BY"Інтэрактыўная перадача па электронных  лістах і SMS.Субота, 
15.35 - 16.00
"Сямейнае радыё"Перадача аб праблемах сям'і, ахове мацярынства і дзяцінства. Парады псіхолагаў, педагогаў, медыкаў.Панядзелак-пятніца,
11.10-11.40
Субота, нядзеля
11.00-11.40
"Актуальны мікрафон"Грамадска-палітычная перадача (круглы стол) з удзелам спецыялістаў міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый.Панядзелак-пятніца, 
12.05-12.35,
23.20-23.35
"Такі дзень"

Сацыяльна-палітычная інтэрактыўная праграма. Вядучыя праграмы ў прамым эфіры абмяркоўваюць розныя падзеі ў жыцці краіны і свету. Аснову праграмы складаюць каментарыі да  аналітычных матэрыялаў і навін  беларускіх і замежных медыя, iнтэрнэт-рэсурсаў, друкаваных выданняў. Слухачы праграмы таксама змогуць прыняць удзел у абмеркаванні, накіраваўшы свой каментарый на кароткі SMS-нумар.

Панядзелак-пятніца, 
16.30-17.00
"SMS-эфір"Інтэрактыўная праграма прывітанняў і віншаванняў.

Панядзелак-пятніца, 14.00-15.00, 17.05-18.00

Субота-нядзеля, 14.00-15.00

"Музычны алімп"Інфармацыйна-музычная перадача з удзелам зорак эстрады.Субота, 
13.00-14.00
"Адкрытая пляцоўка"Маладзёжная інфармацыйна-музычная перадача.Панядзелак-пятніца,
15.15-16.00
"Добры дзень!"Інфармацыйна-музычная перадача. Ёсць рубрыка прывітанняў і віншаванняў.Панядзелак-пятніца, 
13.05-13.55
"Армейская пошта"Тэматычная віншавальная перадача па заяўках.Нядзеля,
17.05-18.00
"Вітаем, віншуем, жадаем!"Віншавальная перадача.Панядзелак-субота,
19.30-20.50
Нядзеля, 
19.15-20.50

  • SMS-паведамленні прымаюцца і апрацоўваюцца толькі падчас гучання радыёперадачы ў прамым эфіры, калі іншае не абумоўліваецца вядучым. Папярэднія заяўкі не разглядаюцца. 
  • Вядучы прамога эфіру мае права рэдагаваць паведамленні. 
  • Паслуга "заказ песні" аказваецца па прынцыпе чарговасці пры ўмове наяўнасці заказанага твора ў плэй-лісце.

Слухайце Першы нацыянальны канал Беларускага радыё кругласутачна ў FM-дыяпазоне па ўсёй краіне: на 106,2 - у Мінску, 105,9 - у Магілёве, 105,1 - у Гомелі, 103,0 - у Гродне, 100,5 - у Віцебску, 100,0 - у Брэсце, а таксама ў рэжыме рэальнага часу ў Інтэрнэце на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Зараз у эфiры

11:40 Канцэрт
Далей Далей


Кантакты

Беларускае радыё
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 84 24
Факс: 290 62 42
E-mail: radio1@tvr.by