У Беларусі моцных снегападаў не чакаецца

7 декабря 2018

У суботу па краіне мокры снег, туман і галалёд. Сітуацыю ўскладніць і парывісты вецер. Уначы да мінус 6, днём ад 3 марозу да 2 цяпла. У прагнозе на нядзелю таксама пахмурна і ветрана.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі істотна не зменіцца: будзе дажджліва, пасля начных замаразкаў на дарогах магчымы галалёд.