Больш як суткі гарыць недабудаваны канферэнц-цэнтр у Новай Зеландыі

23 октября 2019
Ужо больш як суткі ратавальнікі Новай Зеландыі не могуць справіцца з маштабным пажарам, што ахапіў недабудаваны канферэнц-цэнтр у Оклендзе. Полымя ўспыхнула напярэдадні. Людзей з усіх найбліжэйшых будынкаў эвакуіравалі і размясцілі ў часовых цэнтрах. Яны да гэтага часу не могуць вярнуцца дахаты. На месцы здарэння працуюць сотні пажарнікаў.