+19 °C днём, ноччу замаразкі. Жыхароў Мінска і вобласці чакаюць кантрасныя выхадныя

26 апреля 2024

Цяпло вяртаецца ў Мінскую вобласць. Пад занавес красавіка тэмпературны фон набліжаецца да кліматычнай нормы, але ў выхадныя яшчэ адчуем кантрасты надвор'я.

Так, у суботу, 27 красавіка, уначы па Мінскай вобласці да плюс 5, але месцамі замаразкі - да мінус 3. Удзень у сталіцы і рэгіёне будзе камфортна - да 19 цяпла. Толькі раніцай у нядзелю месцамі чакаюцца невялікія ападкі.

На пачатку наступнага тыдня тэмпературны фон таксама пакажа добрую дынаміку. Май пачнецца цяплом і адсутнасцю ападкаў.