"Адзін пояс і адзін шлях". Акцэнт на развіццё міжнародных калідораў для тавараў і паслуг

22 апреля 2019

Новыя зоны эканамічнай свабоды, лагістычныя хабы і чарговыя гандлёвыя віткі Шаўковага шляху - міністр замежных спраў Кітая Ван І раскрыў журналістам галоўныя тэмы форуму "Адзін пояс і адзін шлях". Тэмай павышанай увагі на саміце стане якаснае развіццё міжнародных калідораў для тавараў і паслуг. Сёлета падзея сусветнага маштабу аб'яднае ў Пекіне прадстаўнікоў 150 краін. Ахутае форум і шчыльная інфармацыйная сетка - сачыць за яго працай будуць амаль 4 тысячы журналістаў з усяго свету. 

Ван І, міністр замежных спраў Кітая: "Не ўсе краіны ў свеце гатовыя глядзець на ініцыятыву "Адзін пояс і адзін шлях" з аптымізмам. Аднак развеяць любыя сумненні могуць факты, якія гавораць гучней за словы. Дзякуючы сумеснай працы ўсіх краін, хто падтрымаў Кітай у гэтым гістарычным праекце, хуткасць перамяшчэння тавараў па планеце вырасла больш як на 2 з паловай працэнты, а гандлёвыя расходы скараціліся амаль на столькі ж. Многія краіны атрымалі доступ да мора, высокахуткасныя чыгункі, індустрыяльныя паркі. Удзел у ініцыятыве азначае роўную выгаду для кожнага боку і, вядома ж, для простых жыхароў усіх краін".

Форум пройдзе ўжо на гэтым тыдні  з 25 па 27 красавіка. Сёння многія гандлёвыя ніткі Шаўковага шляху акружаюць больш як 60 краін Цэнтральнай Азіі, Еўропы і Афрыкі.