У В'етнаме стартуе саміт АТЭС

10 ноября 2017

Сусветныя лідары з'язджаюцца ў В'етнам, дзе сёння стартуе юбілейны, 25-ты, саміт АТЭС. Сярод галоўных тэм - бяспека і зона свабоднага гандлю пад назвай Трансціхаакіянскага партнёрства. Закрануць тэмы барацьбы з тэрарызмам, а таксама ядзернай праграмы КНДР. Асноўная ўвага - да перамоў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Яны павінны адбыцца сёння. Сустрэча можа прывесці як да прарыву, так і да новага вітка супрацьстаяння ў расійска-амерыканскіх адносінах, адзначаюць палітолагі.