Піянерскія акцыі па добраўпарадкаванні дамоў праходзяць у сталіцы

10 апреля 2015

Гэта і гарадскія, і раённыя, і школьныя праекты. У іх удзельнічаюць  навучэнцы 12-14 гадоў. Напрыклад, амаль сто школьнікаў Ленінскага раёна Мінска традыцыйна  два разы на год наводзяць чысціню ў Лошыцкім парку.

Ніна Альхімовіч, вучаніца гімназіі №40 г. Мінска: "Я тут недалёка жыву і люблю адпачываць  тут  з сям'ёй, з сябрамі. Гэта выдатны парк. І мы рады прыехаць сюды, прыбраць тут. Надвор'е добрае".

Таццяна Варывоцкая, метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Маяк" г. Мінска: "Акрамя гэтай раённай акцыі ў нас праходзяць школьныя. Гэта значыць кожная школа прымае ўдзел у гэтай акцыі. Гэта можа быць не толькі навядзенне парадку на школьнай тэрыторыі. Гэта можа быць  добраўпарадкаванне  месцаў пахавання воінаў Вялікай Айчыннай вайны, аказанне дапамогі ветэранам дома". 

Гарадскі этап акцыі “Дом, у якім я жыву” сёння адбыўся ў парку Марата Казея. Школьнікам расказвалі  пра подзвіг піянера-героя. А пасля дзеці прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні рэкрэацыйнай зоны. Гарадская акцыя прадоўжыцца да канца красавіка.