Будучыня за медыяцыяй

4 ноября 2017

Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц. Паводле яго слоў, у нашай краіне амаль 500 чалавек атрымалі сведчанні спецыялістаў па дасудовым вырашэнні канфліктаў. У Беларусі існуе тры цэнтры падрыхтоўкі медыятараў. Прайсці навучанне могуць ахвотнікі не толькі з юрыдычнай, але і з іншай вышэйшай адукацыяй.

Тым часам у Мінску стартаваў ІІ Міжнародны студэнцкі конкурс па медыяцыі. У спаборніцтве прымаюць удзел 22 каманды з Беларусі, Расіі і Кыргызстана. Для ўдзельнікаў арганізаваныя розныя майстар-класы. Адукацыйнае спаборніцтва праходзіць у форме дзелавой гульні для развіцця ў Беларусі пазасудовага вырашэння спрэчак.