Ягор Герасімаў абгуляў аўстралійца Аляксея Папырына і прабіўся ў другі круг турніру ATP

13 марта 2019

Беларускае дэрбі ў рамках турніру  ATP у амерыканскім Фініксе. Ягор Герасімаў пасля няўдачы ў Індыян-Уэлсе здолеў прабіцца ў другі круг наступных спаборніцтваў - ён абгуляў аўстралійца Аляксея Папырына, які пасля паражэння ў першым сэце зняўся з гульні. Цікава, што ў другім крузе Герасімаў згуляе супраць яшчэ аднаго беларуса - Ільі Івашкі.