Перамога зборнай Германіі пакідае беларускай камандзе добры шанец

17 мая 2016

Валявая перамога зборнай Германіі ў матчы з Венгрыяй - 4:2 - пакідае беларускай камандзе добры шанец на захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне па выніках чэмпіянату свету па хакеі. Каб застацца сярод наймацнейшых калектываў планеты, Беларусі сёння трэба набраць мінімум адно ачко ў гульні з Францыяй. Гэта значыць, хопіць і нічыёй у асноўны час. Пры такім раскладзе з элітай развітаюцца венгры. У выпадку няўдачы - наша зборная.

У 16:15 прамую трансляцыю матча пачне тэлеканал "Беларусь 1". Цэнтральныя сустрэчы апошняга гульнявога дня чакаюць гледачоў у вячэрні час. Канада і Фінляндыя паспрачаюцца за першае месца ў групе "B". У васьмёрцы "A" - згуляюць расіяне і шведы.