Мінск - адзін з самых веласіпедных гарадоў СНД нароўні з Масквой і Санкт-Пецярбургам

3 июня 2020
У нашай сталіцы, паводле звестак велалічыльніка на праспекце Незалежнасці, рэгулярна карыстаюцца веласіпедам прыкладна сто дваццаць тысяч гараджан. У сувязі з гэтым развіваецца інфраструктура. 

Да новага сезона гатовыя дзясяткі велапракатаў, сэрвіс для арэнды веласіпедаў, а таксама станцыі тэрміновага рамонту і сотні велапарковак і ўсяго больш за 200 кіламетраў маршрутаў для катання. Пра Мінск веласіпедны - Ілья Цвяткоў.

Інфраструктура для веласіпедыстаў у Мінску


Веласіпед замест аўто. Такую формулу выбірае ўсё больш мінчан. Паводле падлікаў, прыкладна 120 000 жыхароў сталіцы выбіраюць экатранспарт для рэгулярнага перамяшчэння ў горадзе. І з кожным годам гэтая лічба толькі павялічваецца.

Веласіпед як транспартны сродак выкарыстоўваюць ужо на працягу двухсот гадоў. Лічыцца, што першы ў свеце велабайк стварыў нямецкі канструктар Карл фон Дрэз. Двухколы быў падобны да вялікага бегавела - без педалей. 

Сёння варыянтаў канструкцыі дзясяткі і нават сотні - з алюмініевай, сталёвай і карбонавай рамай, горныя, шасэйныя і гарадскія, якія больш за ўсё падыходзяць для катання ў мегаполісе.

Менавіта такі від веласіпедаў больш за ўсё даспадобы Вадзіму Осіпчыку. Прадпрымальнік пасябраваў з двухколым яшчэ ў дзяцінстве. І пасля перапынку на некалькі гадоў ізноў сеў на велабайк. Цяпер раз’язджае кожны дзень.

Дзіцячае захапленне ператварылася ў бізнес-стартап.


Год таму Вадзім адкрыў першы ў Мінску сэрвіс па шэрынгу веласіпедаў. Сёння елаў-байкі можна знайсці амаль у кожным раёне сталіцы. У горадзе - тры тысячы арэндных двухколых.

Паралельна развіваецца гарадская інфраструктура. Да новага сезона гатовыя дзясяткі велапракатаў, сэрвіс для арэнды веласіпедаў, а таксама станцыі тэрміновага рамонту і сотні велапарковак,  амаль 200 кіламетраў маршрутаў для катання. Зараз адкрываюцца і новыя ўчасткі. 

Любоў Трапашка, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска: "На праспекце Дзяржынскага ў гэты момант наносяць разметку, хутка з'явяцца выявы веласіпедаў і пешаходаў. А таксама хутка пачнуць зразаць бардзюры на працягу ўсяго праспекта - для выгоды веласіпедыстаў".

Новы веламаршрут пралягаць будзе ад станцыі метро “Малінаўка” да вуліцы Мяснікова. Працягласць трасы - амаль восем кіламетраў. Дзякуючы такім экамаршрутам беларуская сталіца трапіла ў тройку самых веласіпедных гарадоў СНД пасля Масквы і Санкт-Пецярбурга.